Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, з акна кватэры на сёмым паверсе адной са шматпавярховак на праспекце Кляцкова мінулай ноччу выпаў мясцовы жыхар 1988 года нараджэння. Мужчына загінуў на месцы. Сярод версій гібелі разглядалася і крымінальная, якая ў выніку не пацвердзілася.

Загінулы апошнія гады працаваў у Расіі і не так даўно вярнуўся дадому. Часта ўжываў спіртныя напоі. Напярэдадні гібелі паклікаў у госці сяброў. Выпівалі. У працэсе застолля мужчына стаў паводзіць сябе неадэкватна, выйшаў у суседні пакой, стаў на падваконне, пасля чаго паваліўся ўніз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?