Кібератакі на сеткі штаба Хілары Клінтан былі праведзены, па ўсёй бачнасці, расійскімі спецслужбамі, піша Нью-Ёрк Таймс. У папярэднія два ўзломы, як пісалі СМІ, таксама быў знойдзены расійскі след

Reuters.com

Reuters.com

Камп'ютарныя сістэмы, якія выкарыстоўваюцца перадвыбарным штабам кандыдата ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан, былі ўзламаныя, відаць, у выніку кібератакі, праведзенай расійскімі спецслужбамі, паведаміла крыніца праваахоўных органаў ЗША газеце The New York Times.

Аб кібератацы на камп'ютарныя сістэмы штаба Клінтан паведаміў раней Reuters са спасылкай на дасведчаныя крыніцы. У самым штабе заявілі, што ўзлом не крануў яго ўнутраных сістэм, аднак хакеры атрымалі доступ да праграмы аналізу дадзеных.

Гэта стала трэцяя атака на амерыканскіх дэмакратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?