30.07.2016 / 10:58

Статкевіч заклікае беларусаў на акцыю 12 верасня 8

Грамадскі дзеяч заклікаў беларусаў дамагацца правядзення сапраўдных выбараў.

Мікола Статкевіч, фота Сяргея Гудзіліна

«Ці будуць у нас выбары замест чарговых «вырабаў» для мяне канчаткова становіцца зразумелым пасля фармавання ўчастковых выбарчых камісій, якія павінны лічыць бюлетэні. Сёння, калі камісіі сфармаваныя, можна ўжо ўпэўнена сказаць, што выбараў не будзе, - напісаў Мікалай Статкевіч у сацыяльных сетках. - Зноў рабіць выгляд, што яны лічаць галасы, на кожным участку будуць спецыяльна адабраныя супрацоўнікі толькі адной установы - школы, лякарні, прадпрыемства.

Зноў кіраўнік гэтай установы будзе «галавой адказваць», каб яны падпісалі за тыдзень да «выбараў» пусты, без лічбаў, пратакол іх вынікаў - у якасці гарантыі лаяльнасці. А ў дзень «выбараў» - ужо пратакол з лічбамі, даведзенымі да старшыні ўчастковай камісіі спецыяльнай групай раённай адміністрацыі, якая рэальна кіруе працэсам.

Статкевіч прапануе сабрацца 12 верасня а 18-й на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Нагадаем, што парламенцкія выбары прызначаныя на 11 верасня.

0
Вася / Адказаць
30.07.2016 / 10:59
Падтрымаю
0
ups / Адказаць
30.07.2016 / 11:39
небыло выборов справедливов и не будет
0
Серж / Адказаць
30.07.2016 / 11:43
И в в очередной раз завершится это понятно чем, для самого Статкевича, ничему не научились эти политики, толку ноль!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру