30.07.2016 / 12:50

Сяргей Жадан атрымаў прэмію «Украінская кніга года»

Пісьменнік Сяргей Жадан атрымаў ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі прэмію «Украінская кніга года» за кнігу «Месапатамія».

Адпаведны ўказ размешчаны на сайце прэзідэнта ў суботу, 30 ліпеня.

Жадану далі прэмію ў намінацыі «За выдатныя дасягненні ў галіне мастацкай літаратуры».

Гэтай узнагародай прэзідэнт Украіны штогод адзначае аўтараў, выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі за значны ўклад у папулярызацыю ўкраінскай кнігі і развіццё айчыннага выдавецкай справы.

Таксама ў гэтым годзе прэмію атрымала выдавецтва «Кніжны клуб «Клуб сямейнага вольнага часу», які выдаў «Месапатамію».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру