30.07.2016 / 18:53

БХД правялі насупраць Палаца Незалежнасці пікет памяці зніклага Юрыя Захаранкі 2

Беларускія хрысціянскія дэмакраты 30 ліпеня ў Мінску насупраць новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі па праспекце Пераможцаў правялі пікет памяці зніклага 17 гадоў таму міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі і ў падтрымку яго маці спадарыні Улляны.

Мінчане ставілі подпісы пад патрабаваннямі маці палітыка, якая просіць прызнаць свайго сына памерлым. Гэта трэба і для ўшанавання яго памяці, і для вырашэння шэрагу іншых пытанняў.

У пікеце ўдзельнічалі сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і іншыя. Пікет праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі з партрэтамі Юрыя Захаранкі.

«Людзі самі падыходзілі, ставілі свае подпісы. Некаторыя з іх нават захацелі далучыцца да хрысціянскай дэмакратыі. У адрозненне ад беларускіх уладаў менчукі памятаюць былога міністра. Тое, што зараз адбываецца з боку ўладаў, - гэта нішто іншае, як здзек з памяці сумленнага афіцэра беларускага МУС і мужнага грамадзяніна, як здзек з яго маці. З аднаго боку сапраўднае следства не вядзецца, з другога боку яго не прызнаюць загінулым», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Ён адзначыў, што заява маці Юрыя Захаранка будзе разглядацца ў панядзелак 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1. Пачатак а 10:00. Сустаршыня БХД заклікаў усіх прыйсці да суда, каб ушанаваць памяць былога міністра і падтрымаць спадарыню Улляну.

0
анонимус / Адказаць
30.07.2016 / 19:49
смотрю на свежее фото. да, это я видел в молодечно в 11.45 - 12.25 в пятницу и как он общался с милицией и составлял какие то бумаги. написал в "даслать навину". за новость не посчитали видимо. по ссылке под теперешней новостью перешёл на их сайт и нашёл. и вправду не показалось. оказываетсяэто он заяву писал а не на него протокол. http://bchd.info/11400-u-maladzechne-nevyadomy-napau-na-piket-pramoucy-bhd-fota.html з.ы. нн новости только от избранных принимает?
0
NavuchencaBK / Адказаць
31.07.2016 / 12:39
Трэ ж апраўдваць свае існаваньне. Як гэта, яны атрымліваюць заробкі, журналісцкія ганарары, а не стваральнікі наваніаў? Гэта не ўпершыню, калі НН ігнаруе зьвесткі ад чытачох. Калі прасаўваюць іх пазьней за свае, а калі не разьвівае, калі няма, каму плаціць за разьвіцьцё тэмы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру