30.07.2016 / 21:33

Удзельнікі шэсця ў цэнтры Ерэвана перакрылі праспект Баграмяна 2

Удзельнікі шэсця ў цэнтры Ерэвана, якія выступаюць у падтрымку ўзброенай групы «Сасна Црэр», якая ўтрымлівае ужо на працягу двух тыдняў тэрыторыю палка патрульна-паставой службы паліцыі ў армянскай сталіцы, у цяперашні час перакрылі праспект Баграмяна.

На праспект у спешным парадку сцягваюцца паліцэйскія сілы.

Дэманстранты не пусцілі праехаць як мінімум адзін аўтобус з паліцыянтамі.

Некаторыя з удзельнікаў шэсця пачалі сядзячую акцыю пратэсту. Рух транспарту на праспекце паралізаваны.

На месцы знаходзіцца намеснік начальніка паліцыі Ерэвана Валерый Асіпян, які раней утрымаліваўся ўзброенай групай на тэрыторыі палка ППС.

Паліцыя выставіла перад прысутнымі кардон, а перад ім працягнула калючы дрот. Сітуацыя напружаная.

0
Парада / Адказаць
31.07.2016 / 11:54
Неадкладна лiквiдаваць тэрарыстау
0
2 Парада / Адказаць
31.07.2016 / 22:26
а кали гэта не тэрарысты, а народныя паустанцы супраць банды вароу и жуликау, утрымливаючых уладу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру