Томас Бах знайшоў кампрамісны варыянт, AP

Томас Бах знайшоў кампрамісны варыянт, AP

Як паведаміў прэс-сакратар Міжнароднага алімпійскага камітэта Марк Адамс, у склад «тройкі» увойдуць прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі стральбы з лука Угур Эрдэнер, прадстаўнік атлетычнай камісіі Клаўдыя Бокель і экс-прэзідэнт МАК Хуан Антоніа Самаранч.

«Яны і прымуць фінальнае рашэнне», — дадаў Адамс.

Допінгавы скандал з удзелам расійскай алімпійскай зборнай працягваецца ўжо некалькі тыдняў.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA заклікала выканкам МАК адхіліць расійскіх спартоўцаў цалкам, але 24 ліпеня камітэт прыняў кампраміснае рашэнне.

Згодна з гэтай рэзалюцыі, расіяне, якія раней мелі праблемы з допінгам, у любым выпадку не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпіядзе, аднак спартыўным федэрацыям далі права вызначаць, хто ўсё ж такі зможа выступіць у Рыа. Такім чынам, для 250 расійскіх атлетаў адкрылася магчымасць паехаць на Гульні.

Алімпійскія гульні стартуюць ужо ў наступную пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?