31.07.2016 / 10:59

Мусульманская грамада адмовілася хаваць тэрарыста, які забіў каталіцкага святара ў Францыі 14

Мусульманская супольнасць французскага кантона Эцьен-дзю-Руўр адмовілася хаваць 19-гадовага Адэля Карміша, які забіў каталіцкага святара падчас набажэнства, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на Sky News.

«Мы не хочам запляміць іслам гэтым чалавекам. Мы не будзем удзельнічаць у падрыхтоўцы цела да пахавання», — заявіў Махамед Карабах, імам адной з мясцовых мячэцяў.

Разам з тым ён адзначыў, што, калі мэрыя і сям'я Карміша папросяць яго пахаваць, мусульманская супольнасць змушана будзе прызначыць чалавека для выканання гэтай волі.

Нагадаем, што гаворка ідзе пра аднаго з двух тэрарыстаў, якія 26 ліпеня падчас імшы ў французскім касцёле ўзялі ў закладнікі некалькі чалавек. Святара забілі, перарызаўшы горла. 

Адказнасць за гэты напад узяла на сябе г.зв. «Ісламская дзяржава».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Габрусь / Адказаць
31.07.2016 / 11:15
1)... не будзем... 2)калі ... папросяць яго пахаваць, мусульманская супольнасць змушана будзе прызначыць чалавека ... Усе гэта крывадушнасць!
0
кент8 / Адказаць
31.07.2016 / 11:17
в свиную шкуру бережно его завернуть, и похоронить
0
Генэрал Голад / Адказаць
31.07.2016 / 11:23
Адзіны шлях перамогі тэрарызму: сямейнікі нясуць супольную адказнасьць за дзеяньні тэрарыстаў. Час даставаць гільяціны са сховішчаў.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру