Адзін з найпапулярнейшых серыялаў апошніх гадоў — «Гульня тронаў» па матывах серыі фэнтэзійных раманаў Джорджа Марціна «Песня лёду і полымя» — скончыцца у 2018 годзе пасля выхаду восьмага сезона, сказаў кіраўнік аддзела праграм кабельнага тэлеканала НВО Кейсі Блойс.

У сёмым сезоне, які выйдзе летам наступнага года, будзе ўсяго сем серый - на тры менш чым звычайна.

Акрамя таго, сюжэтныя лініі апошніх сезонаў сыдуць ад апісанага ў кнігах Марціна, так што ніхто не зможа прадбачыць сюжэтныя павароты, запэўніваюць прадзюсары.

Блойс таксама не выключыў магчымасць спін-офу — пабочнага серыяла з кім-небудзь з герояў «Гульні тронаў».

«Прадзюсары не супраць, але ў нас няма па ім канкрэтных планаў у дадзены момант», - заўважыў дырэктар праграмнага вяшчання HBO.

У мінулым годзе «Гульня тронаў» стала лаўрэатам рэкордных 12 тэлэпрэмій «Эмі» толькі за адзін сезон.

Напярэдадні цырымоніі ўзнагарод «Эмі-2016», якая пройдзе ў верасні, серыял паставіў новы рэкорд — 23 намінацыі на прэмію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?