Фота: kavkaz-uzel.eu
Апошнія закладнікі пакінулі будынак паліцыі ў Ерэване, які захапілі прадстаўнікі апазіцыйнай арганізацыі «Устаноўчы парламент». З будынка выйшлі доктар Нарайр Тэванян і медсястра Маліна Маргаран, піша kavkaz-uzel.eu.
Армянскія апазіцыянеры з 17 ліпеня трымаюцца ў захопленым паліцэйскім будынку ў Ерэване.
Спярша там знаходзіліся таксама паліцыянты, узятыя ў закладнікі, але да 23 ліпеня яны былі вызваленыя. Пазней стала вядома, што ў будынку знаходзяцца медыкі, якія прыбылі для дапамогі захопнікам. Іх таксама паступова адпускалі на волю.