31.07.2016 / 14:07

Памёр пісьменнік Фазіль Іскандэр 8

Памёр расійскі і савецкі пісьменнік Фазіль Іскандэр. Яму было 87 гадоў.

Фота Дзмітрыя Азарава, kommersant.ru

Пісьменнік памёр у Маскве ў ноч на 31 ліпеня.

Фазіль Іскандэр нарадзіўся ў 1929 годзе ў Сухумі. У 1954-м скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. У 1950-х былі апублікаваныя першыя кнігі вершаў Іскандэра, у 1966-м выйшла першая аповесць «Сузор'е Казлатура». Сярод самых вядомых яго твораў - «Сандра з Чегема», «Дзяцінства Чыка», «Трусы і ўдавы», «Трынаццаты подзвіг Геракла».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гость / Адказаць
31.07.2016 / 14:19
В РФ Искандеров предостаточно !
0
афінаген / Адказаць
31.07.2016 / 15:09
«Патрыятызм — гэта тэатр, дзе ўваход без білетаў. І ў кожнага гледача ёсць шанс стаць акцёрам. Адны менавіта па гэтых прычынах бягуць туды, а іншыя менавіта па гэтых прычынах саромяюцца і праходзяць міма». Фазіль Іскандэр.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
31.07.2016 / 15:56
Памятаю, як ішоў я з Паўстыні на Ліпнікі (засценак, адкуль родам и дзе летавала Алена Васілевіч) і на хаду чытаў "Сузор'е Казлатура" (як помніцца, у "Новом мире"). Гэта было нараджэнне пісьменніка. У той год яго імя стала вядомым, нават славутым (Фазіль, як казаў мне адзін афганец, і значыць Слава). Пачыналіся брэжнеўска-суслаўскія замаразкі, але яшчэ не ўсё прымарозіла, не ўсе і не ўсё хацелі прымарожвацца.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру