31.07.2016 / 15:39

Лагвінцамабіль: актывіст Руху за Свабоду выкарыстоўвае выбарчую кампанію для прапаганды нацыянальных каштоўнасцей 15

Так выглядае «Лагвінцамабіль» — прычэп са стэндамі з інфармацыяй аб прэтэндэнце ў дэпутаты Алесю Лагвінцу. Лагвінец хоча балатавацца ў мінскім раёне Сухарава, дзе даўно жыве.

Гэта ён арганізаваў выступ Лявона Вольскага, што сабраў паўтары тысячы гледачоў і выклікаў гнеў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Алесь Лагвінец — намеснік старшыні Руху за Свабоду. Ён выкладае паліталогію ў шэрагу навучальных устаноў, а таксама зарабляе як перакладчык-сінхраніст.

Каманда Лагвінца носіць майкі з беларускамоўнымі надпісамі. А сам кандыдат апранае кашулю-вышыванку.

Нават стэнды з інфармацыяй пра кандыдата выглядаюць як інсталяцыя. Іх перавозяць на аўтапрычэпе.

У выбарчай камандзе Лагвінца каля 85 чалавек. Яны сабралі каля 1600 подпісаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

0
Lićvin / Адказаць
31.07.2016 / 16:07
Малайчына Алесь, слушна усё робiш, а розныя пачвары з калининграда хай заткнуцца, не хапала яшчэ беларусу пытацца у нейкай цёткi з расеи, дзе можна песьнi яму сьпяваць
0
макс / Адказаць
31.07.2016 / 16:21
хах! вось так! арыгiнальна! малайца!
0
бездельник / Адказаць
31.07.2016 / 17:14
дааа. вы выдаете это как оригинально и креативно?у нас только счас дошло. погрузить на прицеп колонку с музыкой, ездить по округе, в микрофон кричать - голосуйте за меня, проблема была сделать так еще 15 лет назад? самые маргинальные панки немецкие делали так еще в конце 80-х
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру