Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

За тыдзень адбылося адразу некалькі нападаў. Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі непакояцца і заклікаюць прафесійных паляўнічых узяць пад кантроль папуляцыю драпежнікаў.

У гаспадарцы «Заранскі», што на Слаўгарадчыне, ахвярай зграі ваўкоў сталі двое цялятаў, а ў гаспадарцы «Урэчанскі» — яшчэ трое. Драпежнікі наведваліся на ферму некалькі начэй запар, пакуль кіраўнікі гаспадаркі не звярнуліся па дапамогу да паляўнічых, і тыя не зладзілі засаду.

У той жа час зацікавіць паляўнічых ісці ў лес на ваўка няпроста.

За галаву гэтага звера даюць толькі зніжку на паляўнічую пуцёўку, напрыклад, на казулю. Пры гэтым выдаткі значна вышэйшыя за абяцаныя ільготы. Аднак у Слаўгарадскім раёне прызнаюць: калі ўжо ваўкі дабраліся да фермаў, прыйшоў час ставіць паляўнічых у ружжо.

Паводле дырэктара Слаўгарадскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Аляксандра Гайчукова, паляўнічыя ведаюць пра набегі драпежнікаў і збіраюцца зладзіць паляванне.

Цяпер такі перыяд, калі ваўкі пачынаюць навучаць ваўчанятаў паляванню.

Самыя перспектыўныя месцы для трэніровак — фермы, што знаходзяцца побач з лясамі.

Відэа: АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?