У вечаровым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» па-за праграмай перадач было паказана ананімнае расследаванне «Прымат НІСЭПД».

У ім было агучана меркаванне, што сацыялагічныя даследаванні, вынікі якіх перыядычна публікуе НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў), насамрэч не праводзяцца. Фінансы, выдзеленыя заходнімі донарамі на дзейнасць арганізацыі, знікаюць у невядомым накірунку, сцвярджае «Беларусь-1».

Ад 1992 года НІСЭПД кіруе сацыёлаг Алег Манаеў. У пачатку 2000-х арганізацыя была ліквідаваная па рашэнні Вярхоўнага суда Беларусі і атрымала рэгістрацыю ў Літве.

Алег Манаеў.

Алег Манаеў.

У эфіры была патлумачана, што ўнутраную справаздачнасць НІСЭПД на БТ… проста падкінулі. Агучаная інфармацыя не магла быць атрыманая журналістамі законным чынам і выглядае падобнай да зліву спецслужб.

Калі б БТ зрабіла такое самае расследаванне фальсіфікацый на выбарах і ў афіцыйных сацапытаннях — цаны б ім не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?