Вежа ў Пізе стала роўнаю, стабільнаю й павінна праіснаваць наступныя некалькі сотняй гадоў.

Так вынікае з найноўшых зьвестак, якія прадставілі італьянскія інжынеры.

Працы над выпраставаньнем вежы трывалі дзясяць гадоў і закончыліся ў 2001 годзе. Экспэрты вывезьлі, між іншым, 70 тон зямлі з паўночнай часткі вежы, каб канструкцыя выпраставалася сама сабою. Працэс трываў некалькі гадоў. Найноўшыя здымкі паказваюць, што будова толькі цяпер перастала мяняць сваю пазыцыю, выпраставалася амаль на паўмэтры й зьяўляецца стабільнаю. У цяперашнім стане, нахіленая пад вуглом 4 градусаў, яна павінна пратрымацца ад 200 да 300 гадоў.

Вежа у Пізе такім чынам больш не зьяўляецца самым крывым будынкам у сьвеце. Афіцыйны тытул прыналежыць цяпер невялічкаму касьцёлу ў нямецкай мясцовасьці Цургузэн.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0