Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да мінчанкі 1960 года нараджэння распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, 11 ліпеня жанчына праходзіла пашпартны кантроль у нацыянальным аэрапорце Мінск. Яна збіралася вылецець ва Украіну рэйсам «Мінск — Кіеў».

У ходзе праверкі грамадзянка прад'явіла несапраўдны дакумент. Пасля заключэння шлюбу ў лістападзе 2015 года яна да гэтага часу не памяняла пашпарт, хоць абавязаная была гэта зрабіць у 30-дзённы тэрмін.

Пачуўшы, што запланаваную паездку ёй давядзецца адмяніць, жанчына вырашыла спагнаць сваю злосць у літаральным сэнсе на супрацоўніку памежнай службы. Пры афармленні дакументаў па канфіскацыі пашпарта беларуска кінула нізку ключоў у твар памежніку. У выніку афіцэру былі прычыненыя лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ, арышту, абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?