«Для забеспячэння праезду пасажыраў з 3 па 17 жніўня БЧ назначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа нумар 705 Гомель-Мінск. Ён будзе адпраўляцца з Гомеля ў 8.08 і прыбываць у Мінск у 11.15 з прыпынкамі ў дарозе на станцыях Бабруйск і Асіповічы», — паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Акрамя таго, пасажыры, якія накіроўваюцца з Мінска ў Гомель, могуць скарыстацца дадатковым двухгрупным цягніком нумар 742 Мінск-Жлобін, маршрут якога прадоўжаны да станцыі Гомель у перыяд з 2 па 16 жніўня. Гэты састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 18.13 і прыбываць у Гомель у 22.05.

У сувязі з назначэннем дадатковага цягніка нумар 705 з 3 жніўня часткова змяняецца расклад асобных цягнікоў на ўчастку Гомель—Мінск. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0