Амерыканскі рэпер Канье Уэст абвясціў, што хацеў бы супрацоўнічаць з кампаніяй IKEA ў распрацоўцы новай мэблевай серыі.

Дызайнер IKEA Эма Ёхансан апублікавала гэты здымак Канье, калі ён быў у адной з крам кампаніі ў сакавіку

У гутарцы з карэспандэнтам BBC Radio One Уэст сказаў, што хоча заняцца дызайнам інтэр'ераў і архітэктурай.

Паводле яго слоў, асаблівым попытам сярод студэнтаў будуць карыстацца створаныя ім «мінімалісцкія пакоі ў інтэрнатах каледжаў».

У сакавіку гэтага года Уэст наведаў галоўны офіс IKEA ў горадзе Эльмхульт на поўдні Швецыі. Яшчэ да гэтага ён супрацоўнічаў з брытанскім дызайнерам Кэці Іры, якая, у сваю чаргу, працавала над лінейкай тканін і дызайнам посуду для IKEA.

Кампанія пакуль ніяк не пракаментавала магчымасць супрацоўніцтва з Уэстам. Рэпер таксама вядомы працай у галіне дызайну адзення і абутку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?