30.05.2008 / 09:19

Алексіевіч: «Мы не павінны быць закладнікамі калгаснага інтэлекту Лукашэнкі» 39

31 траўня — юбілей самай вядомай у сьвеце пісьменьніцы зь Беларусі Сьвятланы Алексіевіч.


Сьвятлана Алексіевіч

31 траўня — юбілей самай вядомай у сьвеце пісьменьніцы зь Беларусі Сьвятланы Алексіевіч.

Яе кнігі не выдаюцца дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі. Яе дакумэнтальная проза перакладзеная больш чым на 20 моваў сьвету. Апошнія гады пісьменьніца жыве і працуе ў Швэцыі, але на юбілей абавязкова прыедзе ў Беларусь.

Гэта парадокс, які не разумеюць у цывілізаваным сьвеце: каб кнігі сусьветна вядомых, прызнаных пісьменьнікаў выходзілі мільённымі накладамі на розных мовах ўсюды, але толькі не на радзіме творцы. Каб літаратар меў дзясятак прэстыжных міжнародных прэміяў і узнагародаў, і ніводнай айчыннай.

Словы і пажаданьні Сьвятлане Алексіевіч ад калегі па літаратурнаму цэху Наталкі Бабінай:

«Для мяне асабіста Сьвятлана Алексіевіч — гэта прыклад такога пісьменьніка, які мае сілу і мае мужнасьць дадумваць усё да канца, гаварыць усё да канца, без усялякага страху, без усялякіх эківокаў на абставіны, на людзей. Я б хацела пажадаць, каб усясьветная слава пісьменьніцы Алексіевіч яшчэ ўзрастала. І яшчэ пажадаць, можа, ня толькі ёй, а нам усім, чытачам, каб яе кніжкі выдаваліся ня толькі ва ўсім сьвеце, але і тут у нас, на Беларусі».

Сьвятлана Алексіевіч апошнія гады жыве і працуе за мяжой: спачатку ў Італіі, зараз у Швэцыі. На радзіме бывае часта. Пісьменьніца перакананая:

«Мы не павінны быць закладнікамі Лукашэнкі, мы не павінны быць закладнікамі ягонага калгаснага інтэлекту. Асабліва для эліты вельмі важна выйсьці зь ягонага палону, зь ягонага гіпнозу, сапраўды пачуваць сябе ў сьвеце, а ня толькі ў Беларусі. Я яшчэ раз паўтару: у сьвеце, Беларусьсю — але ў сьвеце».

У сваёй творчасьці Сьвятлана Алексіевіч абрала «жанр чалавечых галасоў». Яна прызнаецца, што свае кнігі выглядае і выслухоўвае на вуліцах, за вакном, у іх рэальныя людзі распавядаюць пра галоўныя падзеі свайго часу. Яна піша пра вайну, пра Чарнобыль, пра Аўганістан, пра самазабойцаў і пра каханьне. Сьвятлана лічыць сябе шчасьлівым чалавекам:

«Я ўсё ж такі веру, што ўсё ёсьць у гэтым жыцьці: і каханьне ёсьць, і блізкія людзі ёсьць, і радасьць ёсьць. Мне ўдалося захаваць нейкую радасьць у жыцьці. І гэта цудоўна, што мы атрымаліся, і мы ёсьць. Жыць і ў часе, і ў той жа час памятаць, што ёсьць тваё адзінае жыцьцё. Я і ў сваіх кнігах спрабую спалучыць сучаснага чалавека і тое, што называецца вечным чалавекам. Мне чым далей — тым жыць больш загадкава, чым далей — тым цікавей».

Іна Студзінская, Радыё Свабода

0
Гражданин / Адказаць
30.05.2008 / 09:41
Ай-я-яй!! Вы мадам себя слишком высоко цените. Этто вы себя элитой считаете? В зеркало посмотритесь. И еще, эти самые колхозники вам, извиняюсь, жрать дают!!!!
0
Саша / Адказаць
30.05.2008 / 10:08
Некаторыя погляды пiсьменнiцы не падзяляю, але ж калi чытау яе кнiгу пра Чарнобыль роу як бялуга - майстра.
0
Калгаснік / Адказаць
30.05.2008 / 11:09
Алексіевіч кормяць не беларускія, а шведзкія калгаснікі, Гражданін!
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру