Дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Надзея Саўчанка заявіла, што абвяшчае галадоўку, пратэстуючы супраць «бяздзейнасці ўлад і свету» у пытанні вызвалення ўкраінскіх закладнікаў.

Reuters

Пра гэта яна сказала на прэс-канферэнцыі 2 жніўня.

Паводле яе слоў, «абмен ваеннапалонных і палітвязняў з Расіі цяпер не адбываецца, пасля таго, як гэтае пытанне перавялі ў палітычную плоскасць».

«Я прапаноўвала прэзідэнту рэальныя дзеянні для абмену палоннымі: трэба пачаць аддаваць людзей першымі. Але ў палоне не сядзяць дзеці Пятра Аляксеевіча, а на вашых дзяцей яму пляваць. Таму што кожны павінен змагацца за свайго, як за мяне змагаліся сястра і маці. Выходзьце на Банкавую, патрабуйце сустрэчы і справаздачы ад прэзідэнта як ад гаранта Канстытуцыі…», — заявіла Саўчанка.

Яна адзначыла, што ў цяперашні час споўнілася 2 месяцы і 6 дзён з моманту яе вызвалення з расійскага палону.

Саўчанка нагадала, што адным з механізмаў паскарэння яе вызвалення быў пратэст голадам.

«З сённяшняга дня я зноў абвяшчаю голад. На бяздзейнасць тых, хто знаходзіцца ва ўладзе усяго свету, адносна вызвалення ўкраінскіх зняволеных да дня станоўчага выніку», — заявіла дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?