Апазіцыйнага палітыка з Бабруйску Алеся Чыгіра затрымалі каля поўначы з чацьвярга на пятніцу супрацоўнікі аддзелу міліцыі бабруйскага гарвыканкаму.

Жонка палітыка Данута Чыгір паведаміла, што ўчора ў Алеся Чыгіра быў дзень народзінаў. Ён, ягоная жонка і дачка Аліса позна ўвечары вярталіся ад сваякоў дадому таксоўкай.

«Каля дому я разьлічылася з таксістам. Алесь папрасіў у яго чэк. Таксіст пачаў сварыцца, чэк Алесю ня даў. Мы з дачкой выйшлі з таксоўкі. Тады таксіст рэзка крануўся зь месца й некуды зьехаў. Празь пяць хвілінаў мне тэлефануе Алесь і кажа, што яго таксіст і міліцыянты зьбіваюць у раёне вакзала», - паведаміла Данута Чыгір. Пасьля стала вядома, што Чыгіра затрымалі.

У аддзеле міліцыі яна напісала скаргі на імя начальніка бабруйскай міліцыі і ў пракуратуру.

Алесь Чыгір, настаўнік паводле адукацыі, быў звольнены з працы за ўдзел у выбарчым штабе Аляксандра Мілінкевіча. Пратэстуючы супраць звальненьня, ён прыкоўваў сябе да слупа насупраць будынку бабруйскага гарвыканкаму.

Данута Чыгір паведаміла, што цягам сёньняшняга дня мусіць адбыцца суд над ейным мужам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?