На Нацыянальным прававым партале pravo.by апублікаваны тэкст Кодэкса аб культуры, які набудзе моц 2 студзеня 2017 года. Акрамя іншага, там апісаны парадак правядзення мерапрыемстваў у клубах і на дыскатэках.

Так, Кодэкс прадугледжвае своеасаблівую забарону на фэйс-кантроль, які ўвялі ў некаторых установах. На дыскатэку павінны пусціць незалежна ад полу, расы, мовы, рэлігійных, палітычных і іншых перакананняў, нацыянальнасці, сацыяльнага статусу, маёмаснага або службовага стану і іншых прыкмет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0