Фота Mario Jackowska.
31 ліпеня на сустрэчы Пантыфіка з валанцёрамі ў Таўрон Арэне Яна выставіла вялікі транспарант з надпісам «Papa, call me» і нумарам свайго тэлефона. Гэтую аб'яву паказалі па тэлеканалах розных краін.
Фота Mario Jackowska.
«Пакуль Папа не тэлефанаваў, але я атрымала шмат смс і званкоў ад людзей з розных краін — Індыі, Польшчы, Швейцарыі, Англіі, Германіі. Некаторыя жартавалі, а іншыя прадстаўляліся перакладчыкам Папы Францішка. Адзін з тых, хто напісаў смс, прасіў перадаць Пантыфіку, што яго любяць. Я не губляю надзеі, што Папа патэлефануе мне», — адзначыла маладая артыстка у каментары krakow.wyborcza.pl.
Яна дадала, што просьба да Папы была артыстычнай акцыяй. «Некаторыя артысты агаляюцца, а я паказала публічна мой нумар тэлефона», — заўважыла Яна Шостак.
Таксама падчас СДМ беларуска разам з польскай студэнткай Кракаўскай акадэміі мастацтваў Марыяй Альбрыхтовіч ажыццявілі праект «Who Is Your Pope?». Яны стварылі сцяг з вобразам Папы Францішка ў стылістыцы СДМ і без кансультацый з арганізатарамі міжнароднага мерапрыемства размясцілі яго на кракаўскай плошчы побач са сцягамі, якія прадстаўляюць Яна Паўла Другога і святую Фаўстыну (нябесных заступнікаў СДМ).
Фота Mario Jackowska.
Сусветныя дні моладзі прайшлі ў Кракаве 26-31 ліпеня. У заключнай імшы з удзелам Папы Францішка ўзялі ўдзел ад 2,5 да 3 мільёнаў чалавек з больш чым 180 краін.