Адна з самых маладых кандыдатак на парламенцкіх выбарах-2016 — 22-гадовая Мілена Келер. Яна жыве ў Мінску, але будзе балатавацца па Стаўбцоўскай акрузе №70. Туды яе накіравала партыя. Мілена ідзе ў дэпутаты ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі сям’і Гайдукевічаў.

когда ещё немного и придётся выбирать -

Фото опубликовано Milena Keller (@milkeer)

Дзяўчына вучылася ў ЕГУ, а цяпер працуе вядучым спецыялістам ПУП «Джетсаундс».

«Засуньце свой парад сабе ў ж…у. Лепш бы грошы, пушчаныя вось на гэта, раздалі ветэранам і пенсіянерам, якія маюць патрэбу. Глядзець няма на што. Відовішча для прыезджых і ўбогіх людзей. У музей ВАВ можна паглядзець на такія ж машыны і танкі, без шкоды для горада і часу гараджан. А перакрыць горад у гадзіну пік — гэта павага да народа, безумоўна», — выказвала яна нядаўна сваю грамадскую пазіцыю.

«Дачка паспяховага бізнэсмена і вядомага адваката, Мілена з'яўляецца прыкметнай фігурай у мінскім клубным жыцці», — прадстаўлялі яе ў інтэрв'ю на сайце Mi.by.

Мілена хвалілася, што ходзіць на вечарынкі разам са сваёй мамай, хоць і трымаецца асобна.

Мама Мілены — адвакат Ганна Келер, спецыялізуецца на шлюбаразводных працэсах

«Людзі ўвогуле з'ехалі з глузду», — гаворыцца ў апошнім допісе Мілены ў твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?