Польшча адмяніла ўведзены ў ліпені памежкантроль з краінамі Еўрасаюза, паведамляюць інфармагенцтвы.

Увядзенне кантролю 4 ліпеня было ўзгоднена польскімі ўладамі ў сувязі з самітам НАТА, які праходзіў у Варшаве 8-9 ліпеня, і Сусветнымі днямі моладзі. Таксама было прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння норм мясцовага прыгранічнага руху (МПР) з Калінінградскай вобласцю Расіі і прыгранічнымі тэрыторыямі Украіны.

Паводле інфармацыі памежслужбы Польшчы, з 3 жніўня адменены кантроль на межах з Чэхіяй, Германіяй, Славакіяй, Літвой. Таксама адноўлены МПР з Украінай. МПР з Расіяй пакуль аднаўляць не плануецца.

Як адзначае памежслужба, фактычна за месяц кантролю былі правераныя амаль 500 тысяч чалавек і каля 55 тысяч сродкаў транспарту. Пры гэтым больш за 320 чалавек, якія спрабавалі перасячы польскую мяжу, былі затрыманыя. 144 чалавекі атрымалі адмову ва ўездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0