Выданне Global Times трэцяга жніўня паведаміла, што за апошнія сорак дзён у правінцыі Кітая пад назвай Сычуань нарадзіліся дзевяць пар пандаў-блізнятаў.

Тут і ніжэй фота: Imaginechina

Малюткі нарадзіліся ў двух мясцовых цэнтрах даследаванняў пандаў і іх адаптацыі да дзікай прыроды. Апошняя такая пара з'явілася на свет 31 ліпеня.

На дадзены момант у краіне пражываюць 1,8 тысяч гэтых жывёл у натуральным асяроддзі.

Нагадаем, што на дадзены момант гіганцкія панды знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Навукоўцы адзначаюць, што іх здольнасць размнажацца вельмі нізкая, а ў няволі яна зніжаецца яшчэ больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?