Фота infos-h24.fr.

Фота infos-h24.fr.

Паліцыя мяркуе, што гэта акт сабатажу. Віно, якое лілося з цыстэрнаў, што належаць гандлёваму дому Biron S.A., затапіла набярэжную Орыен, дзе знаходзяцца склепы, а таксама суседнія вуліцы.

Пасля таго, як затапіла падземныя паркоўкі, у ноч на 3 жніўня, мясцовыя жыхары выклікалі выратавальнікаў.

Як паведамляе мясцовая прэса, ахоўнік склепа чуў гук, які даносіўся, калі ламалі дзверы і бачыў каля дваццаці чалавек у балаклавах.

Выратавальнікам удалося справіцца з алкагольным патопам і ачысціць праспект ад віна за паўгадзіны.

Нацыянальная паліцыя высвятляе абставіны здарэння. Паведамляецца, што, магчыма, гаворка ідзе пра акт сабатажу.

Па дадзеных тэлеканала France 3, адказнасць за інцыдэнт на сябе ўзяў Рэгіянальны камітэт вінаградарскага руху (CRAV), вядомы падобнымі акцыямі пратэсту супраць закупкі Францыяй віна з Іспаніі па заніжаных коштах.

Раней, 20 ліпеня, сябры CRAV абрабавалі сховішчы аднаго з французскіх вінных вытворцаў. Аналагічная акцыя пратэсту адбылася ў красавіку гэтага года: каля сотні французскіх вінаградараў разлілі змесціва аўтацыстэрнаў з віном з Іспаніі. Паведамляецца, што 100 л іспанскага напою каштуюць ад 30 да 40 еўра, тады як цэны на віно з Францыі складаюць 70-80 еўра за 100 л.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?