«Цяпер у модзе саколкі з беларускім арнаментам, а я зрабіў сваю, аўтарскую», — кажа Віктар Дудкевіч.

На малюнку мужчынскі і жаночы сімвалы зліваюцца ў адзін — сімвал ачышчальнага нябеснага агню.

Дыякрытычны знак над літарай Ў зроблены ў выглядзе ўсмешкі з аўтографам мастака.

Займацца набіванкай Віктар Дудкевіч пачаў каля года таму, а вывучаць сімволіку беларускага арнаменту ён стаў значна раней, як толькі пачаў працаваць у Глыбоцкім Доме рамёстваў.

Майстар таксама зрабіў некалькі хустачак, у афармленні якіх выкарыстаў віцебскія ўзоры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?