Алена Зеркаль. Фота focus.ua.

Алена Зеркаль. Фота focus.ua.

Паводле яе слоў, пытанне аб прызначэнні новага пасла «знятае з парадку дня» па ініцыятыве Украіны. «Прынамсі, так, як яно было пастаўленае — яно знята з парадку дня», — цытуе Зеркаль «Украінская праўда».

На думку намесніка міністра, адсутнасць ва Украіне расійскага пасла не паўплывае на развіццё адносін паміж краінамі. «Мы таксама лімітаваны ў магчымасцях нармальнай працы ў РФ, таму я думаю, што гэта ніяк не паўплывае, улічваючы, што роля папярэдняга пасла РФ у фарміраванні адносін была мінімальнай», — перадае словы Зеркаль ТАСС.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў на просьбу РБК пракаментаваць заяву Зеркаль заявіў, што яму «пакуль няма чаго дадаць да сказанага раней».

29 ліпеня Расія запрасіла ва Украіны папярэднюю згоду (гэтак званы агрэман) на прызначэнне амбасадарам Міхаіла Бабіча. Днём 3 жніўня Дзмітры Пяскоў паведаміў журналістам, што яму «пакуль няма чаго сказаць» пра тое, ці дала Украіна згоду.

Пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў быў звольнены з пасады 28 ліпеня. Ён займаў яе ад 2009 года. Пазней стала вядома, што ў Дзярждуму ўнесена кандыдатура паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіла Бабіча.

Украіна адклікала свайго пасла Уладзіміра Ельчанка для кансультацый у сакавіку 2015 года. У снежні ён быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Украіны ў ААН. Новы пасол прызначаны не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?