Пазачарговая сэсія Слуцкага раённага Савету дэпутатаў 22 траўня прыняла рашэньне пра зацьвярджэньне эскізу сьцяга Слуцкага раёну, яго апісаньне, а таксама праекты палажэньня пра сьцяг і герб гораду й раёну.

Эскіз сьцяга ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча (суадносіны адзін да двух) з блакітнай верхняй і зялёнай ніжняй палосамі. Ніжняя паласа складае 1/5 шырыні сьцягу. Па цэнтры знаходзіцца выява белага Пэгаса.

Эскіз і неабходныя дакумэнты павінны быць разгледжаныя рэспубліканскай геральдычнай камісіяй і пры ейным ухваленьні зацьверджаныя ва ўсталяваным парадку.

Паводле «Iнфа-Кур’ер»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0