Супрацоўнікамі аддзелу фізычнай культуры, спорту й турызму Маладачанскага райвыканкаму распрацаваныя маршруты экскурсій па рэгіёне.
У іх увайшлі агульная экскурсія па горадзе, наведваньне Ракуцёўшчыны, мэмарыяльнага комплексу «Вязынка», конна‑спартовага комплексу «Палачаны», філіялу музэю Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, музэю рамёстваў у Красоўшчыне, а таксама Чысьці і Краснага.
Могілкі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Плябані і касьцёл у Беніцы засталіся па-за ўвагай распрацоўшчыкаў, заўважае maladechna.eu
Фота Надзеі Грода, radzima.org