Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку разам з супрацоўнікамі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС Мінска ў хляве жыхара вёскі Стрыгава Кобрынскага раёна знайшлі сем гіенападобных сабак.
Праваахоўныя органы высветлілі, што для экспанавання ў «Мінскі заапарк» перадалі чатыры гіенападобных сабакі. Як патлумачыў прадстаўнік «АфроЗОО», гэты від сабак з'яўляецца вельмі рэдкім у свеце і тыя чатыры, што перадалі ў заапарк, — адзіныя ў Беларусі.
Работнікі заапарка парушылі ўмовы дамовы і прысвоілі сабе прыплод экзатычнай жывёлы.
Адзін гіенападобны сабака каштуе не менш за $12 000.
Усе знойдзеныя жывёлы перададзеныя прадстаўніку «АфроЗОО» і перавезены для далейшага экспанавання ў Мінскі заапарк.
Гіенападобны сабака ўключаны ў Чырвоную кнігу як нешматлікі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Цяпер уся папуляцыя налічвае 3000-5500 асобін, якія жывуць у 600-1000 зграях.