Беларусь адмовіцца ад корпуса рэактара, які зваліўся пры будаўніцтве БелАЭС, нават калі ў яго ёсць хоць нейкае пашкоджанне. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.

«Некаторыя дапісаліся, і нават расейцы (больш за ўсё расейскія сродкі масавай інфармацыі) — «зваліўся рэактар на атамнай станцыі ў Беларусі, якая будуецца». Дык ачомайцеся: там ніякага рэактара яшчэ і няма, там ёсць металічны корпус — «бочка» — таўшчынёй 20 см, у які будзе змешчаны рэактар, — расказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне даклалі на раніцу, калі гэты інцыдэнт адбыўся. Яны [будаўнікі] перамяшчалі яго на складзе, трэніраваліся падымаць. Яго паднялі на мой рост, можа, крыху вышэй, стропы не вытрымалі, і гэтая «бочка» адным краем упала на зямлю, з якой яе паднялі».

«Нават калі ёсць найменшыя пашкоджанні або драпіны, мы ад гэтага корпуса павінны адмовіцца. І расейцы кажуць, што калі беларусы адмовяцца ад гэтага корпуса, то яны прывязуць іншы і ўсталююць. Вось і ўвесь інцыдэнт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?