Украіна дамовілася з карпарацыяй Westinghouse аб будаўніцтве завода ядзернага паліва ва Украіне, паведаміў міністр энергетыкі краіны Ігар Насалік.

«Мы дамовіліся аб дыверсіфікацыі паставак паліва амаль на палову атамных блокаў, аб будаўніцтве завода ядзернага паліва на тэрыторыі Украіны», — паведаміў Насалік на прэс-канферэнцыі ў Кіеве і дадаў, што дамоўленасці дасягнутыя падчас яго нядаўняга візіту ў ЗША.

На ўдакладняючае пытанне міністр адказаў, што Westinghouse гатовая прыняць удзел у праекце будаўніцтва завода ядзернага паліва ва Украіне.

«18 жнiўня я лячу ў Казахстан, дзе таксама адно з пытанняў, што яны хочуць дабудоўваць завод ядзернага паліва ва Украіне. Гэта значыць, у нас ёсць дзве крыніцы (паставак паліва). Калі ёсць двое, тады ўжо нашмат лепш працаваць», — дадаў Насалік.

Нагадаем, у канцы кастрычніка 2015 года Украіна адмовілася працягваць з Расіяй сумесны праект па ўзвядзенні завода па вытворчасці ядзернага паліва ў Кіраваградскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?