Францыя і Германія абвясцілі ў 2015 годзе пра стварэнне сумеснай кампаніі па вытворчасці бранятанкавай тэхнікі KNDS, і Польшча хацела б далучыцца да гэтага праекта.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч парталу defensenews.com.

defenseforces.com

defenseforces.com

«Мы вядзём перамовы пра вытворчасць і распрацоўку новага танка ў кааперацыі з Германіяй і Францыяй», — сказаў міністр.

KNDS — гэта скарот ад аб'яднаных назваў нямецкай кампаніі Krauss-Maffei Wegmann і французскай Nexter Systems, які значыць «KMW and Nexter Defense Systems».

Раней кіраўнік Nexter Стэфан Маер адзначаў, што альянс пачаў працу над прынцыпова новай баявой машынай, якая аб'яднае лепшыя характарыстыкі французскіх танкаў Leclerc i нямецкіх танкаў Leopard 2.

Эксперты часам звязвалі актывізацыю нямецка-французскага танкавага супрацоўніцтва з дэманстрацыяй у 2015 годзе новага расійскага танка Т-14 «Армата».

Альянс цяпер мае больш за 6 000 супрацоўнікаў, абарот 2 мільярды еўра ў год і замовы прыкладна на 9 мільярдаў еўра.

Згодна з паведамленнямі нямецкіх СМІ, адным з першых агульных праектаў можа стаць даволі радыкальная мадэрнізацыя нямецкага танка Leopard 2.

Цяпер Польшча купляе нямецкія танкі Leopard 2, каб замяніць свае мадыфікацыі савецкіх танкаў Т-72. Таксама польская дзяржаўная кампанія PGZ мае дамову з нямецкім вытворцам баявой тэхнікі Rheinmetall — абедзве кампаніі распрацоўваюць праект далейшай мадэрнізацыі для польскіх танкаў Leopard 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?