Алімпійскі камітэт Расіі (АКР) атрымаў ад Міжнароднага алімпійскага камітэта дакументы аб допуску каля 270 расійскіх спартсменаў да Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

«Мы атрымалі дакументы па допуску каля 270 спартсменаў, цяпер трэба зрабіць апошнія падлікі», — сказаў кіраўнік АКР Аляксандр Жукаў.

Канчатковае рашэнне аб выступленні расійскіх спартсменаў на Алімпіядзе 2016 года ў Бразіліі прымала незалежная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) з трох чалавек.

Дакладны спіс дапушчаных спартсменаў будзе апублікаваны пазней у чацвер, паабяцаў прэзідэнт МАК Томас Бах, выступаючы пасля завяршэння працы камісіі.

Бах зноў абвясціў аб намеры цалкам перагледзець існуючую антыдопінгавую сістэму ў міжнародным спорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?