Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў чацвер, у выніку ніхто не пацярпеў. Пасля выбуху на месца прыехала спецыяльнае падраздзяленне паліцыі, якое ачапіла тэрыторыю вакол будынка, распавёў агенцтву сведка таго, што адбылося.

Раніцай у чацвер урад Косава прапанаваў парламенту ратыфікаваць дамову аб мяжы з Чарнагорыяй. Дакумент з'яўляецца ўмовай для таго, каб жыхары Косава змаглі без віз ездзіць у Шэнгенскую зону.

Супраць гэтага выступаюць некалькі апазіцыйных партый — яны сцвярджаюць, што пагадненне пазбаўляе Косава 8 тыс. га зямель. Адна з партый заклікала сваіх прыхільнікаў выйсці ў чацвер да парламента, аднак натоўп хутка разышоўся, бо пытанне аб пагадненні не было пастаўленае на парадак дня.

Апошнім часам у Косаве назіраецца ўзмацненне палітычнай напружанасці, адзначае Reuters. Апазіцыйныя дэпутаты некалькі разоў распылялі слезацечны газ у будынку парламента, а іх прыхільнікі ўдзельнічалі ў сутыкненнях з паліцыяй. Акрамя таго, у студзені дэманстранты падпалілі будынак урада Косава.

Прычынамі пратэстаў сталі пагадненне з Чарнагорыяй і здзелка з Сербіяй, якая прадугледжвае стварэнне ў Косаве супольнасці сербскіх муніцыпалітэтаў з шырокімі паўнамоцтвамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?