Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі арыштаваць жанчыну, паколькі тая не з'явілася ў суд на разгляд справы ў дачыненні да яе за хуліганства і парушэнне правілаў дарожнага руху. Амерыканка ўключыла трансляцыю ў Facebook і ў прамым эфіры абмяркоўвала з падпісантамі сітуацыю, якая склалася.

Па словах супрацоўнікаў паліцыі, канфлікт дайшоў да таго, што жанчына дастала драбавік і пачала пагражаць. У выніку адзін з паліцэйскіх стрэліў, жанчына таксама стрэліла два разы, але прамахнулася. У выніку жанчына была застрэленая, а яе пяцігадовы сын атрымаў раненне.

Па словах шэфа паліцыі Балтымора Джыма Джонсана, паліцыя звярнулася да адміністрацыі Facebook і Instagram з просьбай заблакаваць акаўнты дзяўчыны, паколькі падпісанты заклікалі яе не падпарадкоўвацца паліцыі і ўсяляк падтрымлівалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?