Форфард «Барселоны» Ліянэль Месі на наступным тыдні сустрэнецца з новым галоўным трэнерам зборнай Аргенціны па футболе Эдгардам Баусай. Як стала вядома аргенцінскаму выданню Olé, Месі хоча заявіць пра сваё вяртаньне ў нацыянальную каманду.

У такім выпадку, ён зможа прыняць удзел у матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 супраць Уругвая.

Нагадаем, што аргенцінскі форвард заявіў пра тое, што сыходзіць з нацыянальнай зборнай пасля пройгрышу ў фінале Кубка Амерыкі-2016. Нагадаем, аргенцінцы саступілі чылійцам ў серыі пасляматчавых пенальці з лікам 2:4, а Месі не рэалізаваў свой адзінаццаціметровы ўдар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0