Падчас матчу Бразілія—ПАР. Фота афіцыйнага сайта Гульняў.

Падчас матчу Бразілія—ПАР. Фота афіцыйнага сайта Гульняў.

Галоўны фаварыт спаборніцтваў зборная Бразіліі з суперзоркай «Барселоны» Неймарам у складзе ў першым матчы папярэдняй групы А не змаглі абыграць футбалістаў ПАР, завяршыўшы сустрэчу ўнічыю — 0:0. 

У групе В на рэдкасць рэзультатаўным атрымаўся матч паміж камандамі Нігерыі і Японіі — з лікам 5:4 перамаглі прадстаўнікі Афрыкі. Зборныя Калумбіі і Швецыі пераможца не выявілі — 2:2.

У квартэце С каманда Рэспублікі Карэя не пакінула шанцаў на поспех футбалістам Фіджы — 8:0, а зборныя Германіі і Мексікі свой паядынак завяршылі ўнічыю — 2:2.

У папярэдняй групе D каманда Гандураса перайгралі зборную Алжыра з лікам 3:2, партугальцы былі мацнейшыя за аргенцінцаў - 2:0.

Матчы першага тура прайшлі таксама на жаночым футбольным турніры Алімпіяды:
група Е Бразілія—Кітай — 3:0, Швецыя—ПАР — 1:0;
група F Германія—Зімбабвэ — 6:1, Канада—Аўстралія — 2:0;
група G Францыя—Калумбія — 4:0, ЗША — Новая Зеландыя — 2:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?