Культура33

Тодар Копша: «Мяне цікавіць вечнасьць»

Мастак Тодар Копша піша карціны ў абстракцыянісцкай манеры. Ягоныя палотны пабудаваныя на колерных асацыяцыях, у іх прэвалюе своеасаблівае ўспрыняцьце формы, праз якую ён імкнецца зразумець сутнасьць.

Мастак Тодар Копша піша карціны ў абстракцыянісцкай манеры. Ягоныя палотны пабудаваныя на колерных асацыяцыях, у іх прэвалюе своеасаблівае ўспрыняцьце формы, праз якую ён імкнецца зразумець сутнасьць.

«Трансмутацыі і мэтамарфозы матэрыі немагчыма перадаць сродкамі толькі традыцыйнага мастацтва. Паўторы, кантрасты, колерныя экспэрымэнты — тое, што раней называлі фарматворчасьцю — навая азбука, новая мова мастацтва, якія павінны жыць і разьвівацца. Мастак — гэта дыктатар. Ён толькі творыць, ён дыктуе, а тлумачэньню гэта не падлягае».

Адкуль такі псэўданім? Па‑старабеларуску копша — магільны дух, далакоп. Яго прыдумаў для сябра Алесь Разанаў. Здаецца, такі псэўданім перадае цікавасьць мастака да цяжкіх тэм эсхаталягічнай весткі, канца сьвету, канца жыцьця. «Мяне не цікавіць палітыка, мяне цікавіць філязофія. Філязофія — гэта нават не жыцьцё, гэта ўжо нешта вышэйшае за жыцьцё», — кажа ён.

У апошнія гады Копша захапіўся каляжамі. У гэтым жанры ў Беларусі працуюць нямногія. «Мяне цікавіць мастацтва рэжысуры, і каляжы дазваляюць мне рэалізаваць гэтую маю цікавасьць. Мне цікава з фрагмэнтаў, абрыўкаў, нейкіх ужо выкарыстаных рэчаў стварыць новы кантэкст. Зрабіць з дробных рэчаў новы цэльны твор — гэта вельмі цікава і складана».

Тодар Копша вось ужо доўгі час не выходзіць з дому: праз хваробу ў яго паралізаваныя ногі і ён ня можа хадзіць. Але карціны яго ходзяць: некалькі зь іх я пабачыла на выставе ў сядзібе БНФ і была ўражаная трагічнасьцю і напружаненьнем, якія выпраменьвалі халсты. «Стабільнасьць, сымэтрыя — гэта не заўсёды добра, толькі зь няўстойлівасьці, абрыву, драмы разьвіваецца нешта новае», — кажа сп.Копша.

Мастак марыць аб тым, каб выдаць каталёг, куды ўвайшлі б ягоныя найлепшыя работы.

НБ

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць