Маладому чалавеку можа пагражаць абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі да дзесяці гадоў, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

18-гадовы жыхар Рагачова прыйшоў займацца ў спартыўную залу гімназіі раённага цэнтра.

Юнак заўважыў адкрыты ў сувязі з рамонтам пакой, дзе захоўваліся дзве пнеўматычныя вінтоўкі «Іж-38» для заняткаў па ваеннай падрыхтоўцы. Забраўшы вінтоўкі і патроны, малады чалавек выйшаў са сваімі сябрамі на вуліцу.

Пастраляць з пнеўматыкі хлопцы вырашылі па 14-гадоваму падлетку, які знаходзіўся непадалёк. І адзін з першых стрэлаў трапіў яму ў калена — хлопчыка павезлі ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы, аднак дастаць іншароднае цела з каленнага сустава змаглі толькі ў Гомелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?