У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне стадыі плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Беларусь там прадстаўляе адна каманда – барысаўскі БАТЭ.

Супернік нашаму клубу выпала ФК «Астана» з Казахстана. «Астана» заснаваная ў 2009 годзе. У 2014 і 2015 гадах каманда станавілася чэмпіёнам Казахстана. Летась наш супернік прымаў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. У групе з партугальскай «Бенфікай», іспанскім «Атлетыка» і турэцкім «Галатасараем» было набрана 4 пункты. У складзе «Астаны» гуляе беларус Ігар Шытаў.

«Астана», як і БАТЭ, звалілася ў Лігу Еўропы з Лігі чэмпіёнаў. Спачатку казахі перамаглі літоўскі «Жальгірыс», а пасля саступілі шатландскаму «Селтыку».

БАТЭ аднойчы ўжо гуляў з камандай з Казахстана. У 2013 годзе наша каманда саступіла карагандзінскаму «Шахцёру» – 0:1, 0:1. Ёсць магчымасць узяць рэванш.

Першая гульня адбудзецца 18 жніўня ў Астане, 25 жніўня – у Барысаве. Пераможца пары будзе гуляць у групавым этапе Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?