05.08.2016 / 14:39

Новы вірус крадзе грошы з банкаўскіх карт праз Android-смартфоны 2

Карыстальнікі Android рызыкуюць атрымаць на свае прылады банкаўскага траянца падчас прагляду навінавых сайтаў. Пра гэта паведамляе Сnews.ru са спасылкай на «Лабараторыю Касперскага».

Пагрозу выявілі 4 жніўня, і яна дагэтуль актуальная. Вірус маскіруецца пад абнаўленне для браўзера — шкоднасны дадатак называецца last-browser-update.apk, аднак ахоўныя рашэнні «Лабараторыі Касперскага» распазнаюць у ім аднаго з прадстаўнікоў сямейства траянцаў Svpeng.

Банкаўскі траянец трапляе да карыстальнікаў праз асаблівасці рэкламнай сеткі Google AdSense, з дапамогай якой многія сайты паказваюць таргетаваную рэкламу. Пры наведванні старонкі з гэтай «рэкламнай аб'явай» карыстальнік загружае на сваю прыладу шкоднасную праграму.

Банкаўскія траянцы сямейства Svpeng могуць красці інфармацыю пра банкаўскія карты карыстальніка з дапамогай фішынгавых вокнаў, перахопліваць, выдаляць і адпраўляць тэкставыя паведамленні. Акрамя таго, вірус збірае вялікую колькасць дадзеных з тэлефона карыстальніка — гісторыю званкоў, тэкставых і мультымедыйных паведамленняў, кантакты і закладкі браўзера.

Калі ваш смартфон запампаваў такі файл, ні ў якім разе не ўстанаўлівайце яго. Калі вы ўсё ж такі яго ўстанавілі — запусціце праверку мабільнага антывіруса.

Пасля гэтага на ўсялякі выпадак пажадана змяніць пароль ад уліковых запісаў Google і дадатка для інтэрнэт-банкінгу.

0
bacya3 / Адказаць
05.08.2016 / 17:12
боян
0
Хай / Адказаць
05.08.2016 / 23:27
Хай крадзе. Каб людзі былі трохі разумнейшымі ды менш захапляліся пераводам і выкладаннем свайго жыця на ўсялякую электроніку. З дапамогай якой яны татальна кантралююцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру