05.08.2016 / 17:48

«Бургер Кінг» падае ў суд на Сяргея Шнурава з-за верша 9

Сетка хуткага харчавання «Бургер Кінг» мае намер падаць у суд на спевака Сяргея Шнурава з-за апублікаванага ў яго інстаграме верша, у якім фігуруе назва папулярнага брэнда.

instagram.com/shnurovs

Пост сабраў больш за 50 тысяч лайкаў у сацсетцы.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы кампаніі, Сяргей Шнураў з'яўляецца медыйнай асобай, таму яго публічныя выказванні ўводзяць у зман спажыўцоў і наносяць шкоду брэнду.

«Пакупнікі могуць падумаць, што промакоды кампаніі «Бургер Кінг» выклікаюць ікаўку. Гэта негатыўна адаб'ецца на продажах кампаніі. Навуцы невядомыя выпадкі, калі промакод ці іншы рэкламны носьбіт з'яўляўся прычынай ікаўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Сума пазову складае 200 тысяч расійскіх рублёў (3 тысячы даляраў). «Бургер Кінг» мае намер падаць скаргу на наступным тыдні.

Сам Шнураў у адказ на заяву кампаніі заявіў, што лічыць гэта поспехам. «Гэта поспех! Паперла! Ні дня без суда!» — напісаў Шнураў у інстаграме.

0
Satan / Адказаць
05.08.2016 / 17:10
Ясное дело, что успехом считает. 3к для Шнура - это вообще мелочь, за такой PR Бургеру можно было бы и больше отсыпать.
0
I hate Hater / Адказаць
05.08.2016 / 17:39
Быў тыдзень таму ў гэтай "харчэўні"... Ну і жах, скажу я Вам. У пустую патрачаны і час і сродкі.
0
Туш / Адказаць
05.08.2016 / 17:55
Піар для Шнурава, піар для Бургера. Усе задаволеныя, усім добра.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру