05.08.2016 / 16:58

Кэці Пэры зняла кліп на песню, якая стане гімнам Алімпіяды 3

У сеціве адбылася прэм'ера кліпа папулярнай амерыканскай выканаўцы Кэці Пэры на песню Rise, якая стане гімнам Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Пра выхадз новага роліка спявачка паведаміла падпісчыкам ў твітары, напісаўшы, што праз кроў, пот і слёзы мы працягваем падымацца.

31-гадовая спявачка раней адзначыла, што дадзеная кампазіцыя закліканая паказаць усім слухачам, што дзякуючы сіле волі і цярплівасці кожны чалавек можа дасягнуць неймаверных вышынь. Дарэчы, гэтаму і прысвечаны кліп выканаўцы. У роліку дзяўчына спрабуе даць рады з парашутам. Спачатку ў яе нічога не выходзіць, аднак у канцы відэа Кэці ўзлятае ў неба.

0
Маша / Адказаць
05.08.2016 / 20:49
Так напомнило Адель! Сейчас что, такое пение модно?!
0
Вандзэлак / Адказаць
06.08.2016 / 00:39
Маша, Не, просто "там" люди умеют петь. Трэба выводзіць бульбу з арганізма.
0
Маша / Адказаць
07.08.2016 / 13:38
Вандзэлак, вы не поняли( Умеют, еще как! Но здесь нет индивидуальности, - копирует Адель, мое мнение.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру