05.08.2016 / 17:33

Берлусконі пагадзіўся прадаць «Мілан» кітайскім інвестарам 2

Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі пагадзіўся прадаць 99,93% футбольнага клуба «Мілан» групе кітайскіх інвестараў, паведамляе холдынг Fininvest.

Сума папярэдняй здзелкі ацэньваецца ў 740 млн еўра.

Дамова была падпісаная ў пятніцу выканаўчым дырэктарам Fininvest Даніла Пелегрына і прадстаўніком кітайскіх інвестараў Хань Лі.

Паводле паведамлення холдынгу, пакупнікі маюць намер інвеставаць у клуб 350 млн еўра на працягу трох гадоў.

Перамовы паміж кітайскімі інвестарамі і Берлусконі пачаліся ў маі гэтага года, аднак у чэрвені яны былі спыненыя з-за бюракратычных праблем з кітайскага боку і аперацыі на сэрцы, зробленай экс-прэм'еру Італіі.

Берлусконі ўжо не ў першы раз спрабуе прадаць свой клуб. Летась ён вёў перамовы з прадпрымальнікам з Тайланда Бі Тайчаўболам, аднак здзелка была адмененая ў апошні момант.

Па выніках мінулага года страты «Мілана» ацэньваліся ў 93,5 мільёнаў еўра.

Гэта ўжо не першая ўгода буйных еўрапейскіх футбольных клубаў з кітайскім бізнесам. Летась кітайская кампанія Dalian Wanda Group набыла за 45 млн еўра 20% акцый мадрыдскага футбольнага клуба «Атлетыка».

0
? / Адказаць
05.08.2016 / 18:28
какому то ... на бт стукнуло в начале 2000-х заменить чемпионат англии на итальянский.каналов было мало, смотреть пришлось италию. пришлось кому то отдавать предпочтение. потом до кого то дошло и вернули англию. а осадочек от милана остался. теперь 10 лет невозможно без стыда новости про этот клуб читать
0
паравозік / Адказаць
06.08.2016 / 23:42
2 ? Што ты вярзеш, ты сам разумееш? Мілан у дзьвухтысячных двойчы станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру