05.08.2016 / 19:18

У ЗША могуць часткова зняць забарону на скрыжоўванне чалавека з жывёламі 12

На сайце National Institutes of Health з'явілася інфармацыя, што Міністэрства аховы здароўя ЗША плануе зняць забарону на скрыжоўванне чалавечых ствалавых клетак з эмбрыёнамі жывёл.

Гэтая забарона была ўведзеная ў ЗША мінулай восенню. Цяпер жа міністэрства хоча не толькі дазволіць скрыжоўванне, але і вылучыць на гэта матэрыяльныя сродкі з дзяржаўнага бюджэту.

Улады заявілі, што выведзеныя падобным спосабам істоты дапамогуць здзейсніць велізарны навуковы прарыў. Гэта павінна дапамагчы ў стварэнні штучных органаў і новых відаў лекаў.

Аднак забарону здымуць не цалкам. Напрыклад, падсаджваць чалавечыя ствалавыя клеткі эмбрыёну жывёлы можна будзе толькі на пачатковых этапах яго развіцця. А таксама будуць забароненыя эксперыменты, якія могуць стварыць жывёлу з чалавечымі рэпрадуктыўнымі клеткамі.

0
trasianka rulit / Адказаць
05.08.2016 / 20:44
Што чалавек робіць з жывёламі
0
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
05.08.2016 / 21:55
Галоўнае - пачаць.
0
што-та не так / Адказаць
05.08.2016 / 22:11
а чалавек ужо не жывёла? па НН расліна? ці грыб?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру