Іранскія ўлады забаранілі гульню для смартфонаў Pokemon Go, як сцвярджаецца, — з меркаванняў бяспекі. Рашэнне было прынята Вышэйшай радай віртуальнай прасторы — афіцыйным ведамствам, якое ажыццяўляе нагляд за анлайн-актыўнасцю жыхароў Ірана.
У чым менавіта заключаецца пагроза бяспекі, чыноўнікі не ўдакладнілі.
Гэта не першы выпадак, калі палітыкі выказваюць асцярогі з-за гульні, удзельнікам якой трэба «лавіць» кішэнных монстраў з дапамогай смартфона. Аднак Іран стаў першай дзяржавай, якая наклала поўную забарону на Pokemon Go.
У мінулым месяцы паведамлялася, што іранскія ўлады высвятляюць, наколькі стваральнікі гульні гатовыя супрацоўнічаць з імі, перад тым як прыняць рашэнне аб забароне.