05.08.2016 / 19:50

Знакаміты кірмаш у французскім Лілі адмянілі праз пагрозу тэрактаў 1

Адзін з найбуйнейшых у Еўропе кірмашоў у Лілі на поўначы Францыі адмянілі з-за пагрозы бяспекі ў сувязі з нядаўнімі нападамі радыкальных ісламістаў.

fleamarketinsiders.com

Кірмаш павінен быў прайсці 3-4 верасня, летась яго наведалі 2,5 млн чалавек.

Мэр Ліля Марцін Обры заявіў, што адмена была балючым рашэннем, аднак існуюць рызыкі, якія ўлады не могуць звесці да нуля.

Мясцовы чыноўнік Мішэль Лаланд распавёў, што небяспеку ўяўляе «фармат [блышынага рынка] з вуліцамі, поўнымі людзей».

«Прыходзіць час, калі, нягледзячы на нашы жаданні і перакананні, мы павінны сказаць стоп», — заявіў ён.

Блышыны рынак у Лілі стаў чарговым мерапрыемствам, адмененым з моманту тэракту ў Ніцы ў ліпені.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
05.08.2016 / 21:19
У Швецыі больш за сотню мясцін, куды не рэкамендуецца заходзіць светласкурым, асабліва жанчынам. У Францыі ўжо баяцца праводзіць кірмаш. Цікава, ці будзе адменены знакаміты Oktoberfest у слаўнай Баварыі? Наўпускалі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру